Кузьма Чорны “Насцечка”. Урокі мудрасці 6 клас Мэты: падвесці вынікі вывучэння аповесці Кузьмы Чорнага “Насцечка”; высветліць адносіны вучняў да твора; узгадаць эпізоды, якія найбольш зацікавілі шасцікласнікаў; ахарактарызаваць учынкі Сержа,...
More
Кузьма Чорны “Насцечка”. Урокі мудрасці 6 клас Мэты: падвесці вынікі вывучэння аповесці Кузьмы Чорнага “Насцечка”; высветліць адносіны вучняў да твора; узгадаць эпізоды, якія найбольш зацікавілі шасцікласнікаў; ахарактарызаваць учынкі Сержа, параўнаць яго ўласную ацэнку сваіх “подзвігаў” з ацэнкай бацькоў, настаўніцы, Закрэўскага, дзяўчатак. абудзіць цікавасць да творчасці Кузьмы Чорнага. Эпіграф: Хочаш разумець – рабі рукою, думай галавою, слухай душою (Народная мудрасць). Ход урока 1. Арганізацыйны момант Прытча “Два плугі” З аднаго кавалка жалеза каваль зрабіў два аднолькавыя плугі. Адзін трапіў у сялянскія рукі і ўдала абрабляў зямлю. Другі без патрэбы пралежаў у лаўцы купца. Праз некаторы час яны сустрэліся. Той, што працаваў, блішчаў, як срэбра, і быў нават прыгажэйшы, чым у дзень свайго стварэння; другі быў цёмны і заржаўлены. - Скажы, калі ласка, чаму ты такі прыгожы і бліскучы? – спытаў непрыгожы плуг свайго сябра. - Ад працы, мой дарагі. Я столькі часу плённа працав
Less