Работа на міжнародны творчы конкурс “Славим слово, книгу, чтение!”, прысвечаны пісьменнікам-юбілярам 2024 г. Водгук на кнігу Алеся Савіцкага “Пісьмо ў рай” Маё знаёмства з творчасцю Алеся Савіцкага адбылося некалькі гадоў таму менавіта з кнігі “Пісьмо ў...
More
Работа на міжнародны творчы конкурс “Славим слово, книгу, чтение!”, прысвечаны пісьменнікам-юбілярам 2024 г. Водгук на кнігу Алеся Савіцкага “Пісьмо ў рай” Маё знаёмства з творчасцю Алеся Савіцкага адбылося некалькі гадоў таму менавіта з кнігі “Пісьмо ў рай”. Кніга захапіла ў палон з першых радкоў. Зацікавіла асоба і самога аўтара. Не адну гадзіну прасядзела ў інтэрнэце, каб знайсці яго ітэрв’ю, успаміны, артыкулы ў перыядычным друку аб жыцці і творчасці. Раман-споведзь, раман-біяграфія, раман-малітва, раман-успамін, раман-прабачэнне, раман-боль, раман-туга… Усё гэта можна сказаць пра мастацка-дакументальны твор Алеся Савіцкага, прысвечаны памяці памерлага бацькі Ануфрыя Якаўлевіча Савіцкага, які пражыў пакутлівае жыццё і памёр далёка ад дома. “Пісьмо ў рай”… Незвычайная назва твора мае сваё тлумачэнне, іншай тут і быць не магло. Звяртаючыся ў думках да бацькі Алесь Савіцкі піша: “Кожнаму з нас на загоне жыццёвага шляху на зямлі небам дараваны толькі дзве дарогі - альбо Рай, альбо Пекл
Less