Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі ЧАСТКА ПЕРШАЯ Раздзел першы 1 Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кож- ны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні мар- скія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'іс- тая дрыгва ды моклі панурыя...
More
Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі ЧАСТКА ПЕРШАЯ Раздзел першы 1 Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кож- ны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні мар- скія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'іс- тая дрыгва ды моклі панурыя лясы. Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп'ё ўзболатка. 3 другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясча- нае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе руне- лі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няў- дзячныя хоць у іх глебе і было менш пяску. 3 поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольш сувязь са светам, і ~і тут па дрыгве была намошчана дарожка. Што гэта за да- рожка, можна меркаваць хоць бы з таго, што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы, калі і непралазная твань наво- кал рабілася цвёрдая, як ток, ці ўлетку, калі дарожка пе- расыхала. Большую частку года востраў быў як бы адасоблены ад іншых вёсак і мя
Less