Вясельны абрад на Свіслаччыне Фалькларыст, этнограф, археолаг, калекцыянер Міхал Федароўскі (01.09.1853—10.06.1923) на Беларусі пражыў амаль 30 гадоў. Гэты час ён прысвяціў даследаванню духоўнай і матэрыяльнай культуры насельніцтва краю, збіраў кнігі,...
More
Вясельны абрад на Свіслаччыне Фалькларыст, этнограф, археолаг, калекцыянер Міхал Федароўскі (01.09.1853—10.06.1923) на Беларусі пражыў амаль 30 гадоў. Гэты час ён прысвяціў даследаванню духоўнай і матэрыяльнай культуры насельніцтва краю, збіраў кнігі, гістарычныя дакументы, творы жывапісу і графікі, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, займаўся археалагічнымі раскопкамі. Публікацыю сабраных матэрыялаў у Ваўкавыскім, Пружанскім, Беластоцкім, Бельскім, Слонімскім, Навагрудскім і іншых паветах ён пачаў з 1887 г. пад назвай «Люд беларускі». У свой час ад жыхароў Свіслаччыны ён запісаў вясельны абрад. Рашчыненне каравая Праз паўтара тыдня пасля запоін, а менавіта ў чацвер, як заведзена паўсюдна ў ваколіцах Ваўкавыска і Пружан, рашчыняецца цеста на каравай, і ад гэтай хвіліны пачынаецца бесперапынны шэраг абрадаў, якія папярэджваюць вясельны банкет. Таму і чацвер гэты называюць зачатным чацвяргом. У гэты дзень раніцай у вясельную хату прыбывае толькі адзін сват. Як толькі ён прыедзе, маладая
Less