Р АЗ Д ЗЕ Л III БССР У ПЕРЫЯД НАРАСТАННЯ КРЫЗІСУ I ЗАКАНЧЭННЯ ІСНАВАННЯ САВЕЦКАЙ СІСТЭМЫ (1971-1991 гг.) І / Л Ч У ^ У Ж У Ж У А У Ж У Л У У / А Ч / Л Ч Ч У А ! ГЛАВА 1 ПАЛІТЫЧНЫ СТАН ГРАМАДСТВА. УЗМАЦНЕННЕ ФАКТАРАЎ КРЫТЫЧНАСЦІ I ПРАТЭСТУ 1. Пашырэнне...
More
Р АЗ Д ЗЕ Л III БССР У ПЕРЫЯД НАРАСТАННЯ КРЫЗІСУ I ЗАКАНЧЭННЯ ІСНАВАННЯ САВЕЦКАЙ СІСТЭМЫ (1971-1991 гг.) І / Л Ч У ^ У Ж У Ж У А У Ж У Л У У / А Ч / Л Ч Ч У А ! ГЛАВА 1 ПАЛІТЫЧНЫ СТАН ГРАМАДСТВА. УЗМАЦНЕННЕ ФАКТАРАЎ КРЫТЫЧНАСЦІ I ПРАТЭСТУ 1. Пашырэнне бюракратызацыі партыйна-дзяржаўнай сістэмы Канцэпцыя «развітога сацыялізму» як вяршыня тэарэтычнай дум- кі. Яшчэ ў сярэдзіне 60-х гг. адбылася змена праграмных вехаў КПСС. Разгорнутае будаўніцтва камунізму, закладзенае ў трэцюю праграму партыі, было заменена канцэпцыяй «развітога сацыялізму». Тым самым адбыўся адказ ад дадзенага ў 1961 г. на XXII з'ездзе ўрачыстага абяцан- ня стварыць на працягу двух дзесяцігоддзяў матэрыяльна-тэхнічную ба- зу новага грамадства, у якім «цяперашняе пакаленне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізме»1. Новая канцэпцыя была абнародавана Л. Брэжневым 3 лістапада 1967 г. у дакладзе на сумесным пасяджэнні ЦК КПСС, Вярхоўных Саве- таў СССР і РСФСР, прысвечанага 50-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яе сутнасць закл
Less