ЗАЦВЯРДЖАЮ Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Сідарэнка « 06 » чэрвеня 2016 г. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй...
More
ЗАЦВЯРДЖАЮ Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Р.С.Сідарэнка « 06 » чэрвеня 2016 г. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1. Мэтай дадзеных Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – Метадычныя рэкамендацыі), з’яўляецца ажыццяўленне адзінага падыходу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), да фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў. 2. Дадзеныя Метадычныя рэкамендацыі накіраваны на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення пры рэалізацыі вучэбных праграм па вучэбных прадметах, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, правядзенні стымулюючых, падтр
Less