Тыпы скланення назоўнікаў У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 або да 3 скланенняў. Да 1-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам –а(-я): бяроза, рака, вада, армія...
More
Тыпы скланення назоўнікаў У залежнасці ад канчаткаў у назоўным склоне адзіночнага ліку і граматычнага роду назоўнікі адносяцца да 1, 2 або да 3 скланенняў. Да 1-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам –а(-я): бяроза, рака, вада, армія . Да 2-га скланення адносяцца: - назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчанкам: горад, завод, гай, ручэй ; - назоўнікі ніякага роду з канчаткамі –о(-ё), -а, -е: гняздо, галлё, воблака, поле ; - пяць назоўнікаў на –мя: бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя . Да 3-га скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам: радасць, маладосць, соль, печ . Скланенне Род Канчаткі Прыклад 1-е Жаночы -а,-я дарога, зямля, краіна 2-е мужчынскі ніякі нулявы -а,-е,-о,-ё лес, край, бой поле, вядро, жыццё 3-е жаночы нулявы ноч, Сібір, радасць
Less