Мамачка, матуля Прыказкі і прымаўкі пра маму Няма лепшага сябра, чым родная матуля. Сэрца мамы лепш за сонейка грэе. Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра. Маміна крыло і ў мароз цёплае. У каго мамка родненька, у таго і сарочка беленька. Няма той крамкі, дзе б...
More
Мамачка, матуля Прыказкі і прымаўкі пра маму Няма лепшага сябра, чым родная матуля. Сэрца мамы лепш за сонейка грэе. Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра. Маміна крыло і ў мароз цёплае. У каго мамка родненька, у таго і сарочка беленька. Няма той крамкі, дзе б прадаваліся родныя мамкі. У каго матка, у таго галоўка гладка. Бацькіна дараванне на сняданне, а маткiна на абед. Мацi падзярэ пазуху, дзецям хаваючы. Матка дзяцей вучыць, а мачыха сушыць. Матка галоўку мые - прыгладжвае, а мачыха мые - толькі скубае, кашулю дае – праклінае. Цану дарогі ведае конь, цану праўды - маці. Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.
Less