ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.05.2009 № 32 АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” (І–ХІ КЛАСЫ) 1. МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ПРАДМЕТА Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–IV класах – авалоданне вучнямі...
More
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.05.2009 № 32 АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “БЕЛАРУСКАЯ МОВА” (І–ХІ КЛАСЫ) 1. МЭТА ВЫВУЧЭННЯ ПРАДМЕТА Мэта вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў І–IV класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага іх выкарыстання ў розных сітуацыях маўленчых зносін. Мэтай вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў V–ХІ класах з’яўляецца сфарміраваць у вучняў сістэму ведаў пра мову і маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (чытанне, слуханне, гаварэнне, пісьмо); развіваць інтэлектуальную, камунікатыўную, духоўна-маральную, грамадзянскую культуру вучняў. 2. ЗАДАЧЫ ВЫВУЧЭННЯ ПРАДМЕТА на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі (агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання) Задачы навучання грамаце: – развіццё фанематычнага слыху (уменне распазнаваць і выдзяляць асобныя гукі ў слове і складзе, вызначаць іх паслядоўнасць); – фарміраванне пра
Less