Бела-русая
Горад Сянно на Віцебшчыне – куток Беларусі, куток маёй прывольнай
Радзімы… Тут жылі мае дзяды і прадзеды, па гэтай зямлі бегаў мой бацька.
Вельмі часта я хаджу на сядзібу, дзе жыла мая бабуля і ўспамінаю, як яна летнімі
вячарамі ў маленькім...
More
Бела-русая
Горад Сянно на Віцебшчыне – куток Беларусі, куток маёй прывольнай
Радзімы… Тут жылі мае дзяды і прадзеды, па гэтай зямлі бегаў мой бацька.
Вельмі часта я хаджу на сядзібу, дзе жыла мая бабуля і ўспамінаю, як яна летнімі
вячарамі ў маленькім садзе, дзе буйна раслі парэчкі, доўга расказвала аб нашым
краі, аб людзях нашай зямлі, аб яго гісторыі…
Ці ведаеце вы, чаму наша рэспубліка так прыгожа называецца: Беларусь?
Не ведаеце? Тады сядайце побач са мною і слухайце павольную задуменную
гаворку старой, шмат чаго бачыўшай у жыцці.
Шмат гадоў таму назад жыў ля возера святы чалавек. Усе людзі, у якіх
здаралася няшчасце, звярталіся да яго. І святы ўсім дапамагаў. Аднойчы
прыйшлі да яго муж з жонкай і пачалі скардзіцца, што Бог не даў ім дзетак.
Выслухаў святы чалавек і адказаў: “Ідзіце дадому, любуйцеся прыгожосцю
прыроды і маліцеся Богу, каб душы вашы былі чыстымі і светлымі”. І сапраўды,
праз нейкі час у гэтай сям’і нарадзілася дачка. І такая прыгожая дзяўчынка,
вочы, нібы галоўкі б
Less