Экскурсія “Страчаныя храмы свіслацкай зямлі” Мэта даследавання: пазнаёміць экскурсантаў са страчанымі помнікамі драўлянага культавага дойлідства свіслацкага краю. 1 Экскурсавод: Паважаныя экскурсанты! Сваю правую руку пакладзіце на левую руку суседа, а...
More
Экскурсія “Страчаныя храмы свіслацкай зямлі” Мэта даследавання: пазнаёміць экскурсантаў са страчанымі помнікамі драўлянага культавага дойлідства свіслацкага краю. 1 Экскурсавод: Паважаныя экскурсанты! Сваю правую руку пакладзіце на левую руку суседа, а левую руку – на правую руку суседа. Заплюшчыце вочы і адчуйце згуртаванасць, сяброўства. Адчулі? Выдатна! Тады мы разам адпраўляемся ў падарожжа па Свіслацкім раёне. Нас сустрэнуць абдымкі свежага ветру. Кожны паварот дарогі адкрые новы, непаўторны і чароўны краявід. Сёння мы ўбачым макеты шыкоўных храмаў. 2 экскурсавод: Свіслацкая зямля багатая помнікамі даўніны, ў тым ліку культавымі пабудовамі. Звесткі аб самых ранніх з іх, такіх, напрыклад, як Поразоўскі касцёл, адносяцца да XV ст.. Зразумела, што першыя храмавыя пабудовы былі ўсе драўлянымі, час не пашкадаваў іх. Толькі са з’яўленнем каменнага царкоўнага будаўніцтва з’явілася магчымасць будаваць больш моцныя збудаванні, якія ўжо маглі захавацца да нашых дзён, аднак не ўсе і не заўсё
Less