ЗАЦВЕРДЖАНЫ Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 32 АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА «МАТЭМАТЫКА» (I–XI класы) 1. МЭТЫ ВЫВУЧЭННЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА Навучанне матэматыкі скіравана на засваенне не толькі ведаў і спосабаў...
More
ЗАЦВЕРДЖАНЫ Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2009 № 32 АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА «МАТЭМАТЫКА» (I–XI класы) 1. МЭТЫ ВЫВУЧЭННЯ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА Навучанне матэматыкі скіравана на засваенне не толькі ведаў і спосабаў дзейнасці, неабходных для паўсядзённых патрэб чалавека, але і на інтэлектуальнае і інфармацыйнае развіццё вучняў. Вывучэнне вучэбнага прадмета «Матэматыка» прадугледжвае рэалізацыю наступных асноўных мэт: • сфарміраваць у вучняў сістэму матэматычных ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных у штодзённым жыцці, будучай прафесійнай дзейнасці і для працягу адукацыi; • развіць агульныя інтэлектуальныя ўменні (параўнання, абагульнення, класіфікацыі, аналізу, сінтэзу, сістэматызацыі, абстрагавання, фармалізацыі, канкрэтызацыі, структуравання, мадэлявання), пазнавальныя і агульныя вучэбныя ўменні (ставіць пытанне, фармуляваць праблему, выказваць і правяраць гіпотэзу, рабіць вывад, вылучаць галоўнае, планаваць, ставіць мэты; строга, ясна, дакладна
Less