ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2010 № 420 Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны вучэбнымі праграмамі ў...
More
ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2010 № 420 Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» Плануемыя вынікі навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаны вучэбнымі праграмамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае фарміраванне: тэарэтыка-літаратурных і гісторыка-літаратурных ведаў; чытацкіх уменняў; сістэмы эмацыянальна-каштоўнасных адносін; вопыту літаратурна-творчай дзейнасці. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры ацэньваюцца па наступных параметрах: змястоўнасць і глыбіня вуснага і пісьмовага выказвання, якія адлюстроўваюць якасць успрымання і разумення мастацкага твора, сфарміраванасць аналітычных і маўленчых уменняў, здольнасць выкарыстоўваць іх на практыцы, самастойнасць ацэнак падзей і характараў у мастацкіх творах, іх аргументаванасць; выразнасць чытання на памяць; тэхніка чытання незнаём
Less