Алісейчык, У. В. Сядзібны дом Суворава Аляксандра Васілевіча / У. В. Алісейчык, А. М. Мартынаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С. В. Марцалеў [і інш.]. –...
More
Алісейчык, У. В. Сядзібны дом Суворава Аляксандра Васілевіча / У. В. Алісейчык, А. М. Мартынаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. кал.: С. В. Марцалеў [і інш.]. – Мінск, 1984. – С. 226, 227. 891. СЯДЗІБНЫ ДОМ СУВОРАВА Аляксандра Васілевіча (гіст., архіт.). Вул. Суворава, 16. Тут жыў вялікі рускі палкаводзец генералісімус А. В. Сувораў. Упершыню А. В. Сувораў пасяліўся тут у 1797 г., калі трапіў у няміласць да Паўла I. Адсюль яго ў тым жа годзе саслалі ў с. Канчанскае Ноўгарадскай губерні. У пачатку 1800 г. цяжкахворы А. В. Сувораў па дарозе са Швейцарыі другі раз наведаў Кобрын, прабыў тут 2 месяцы. Пасля яго смерці маѐнтак Кобрынскі Ключ распрададзены нашчадкамі. У пачатку 1860-х гадоў у гэтым доме жыў Р. Траўгут - адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гг. у Беларусі, Польшчы і Літве. Драўляны дом пабудаваны ў апошнім дзесяцігоддзі 18 ст., разбураны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1948 г. дом адн
Less